2023-04-19 11:43:33
Пятрусь Броўка"ПАСЛЯ ДАЖДЖУ"Вясновы дождж абсыпаў градкі.
Цвітуць, што зоркі, агуркі,
А з клёна, што ідзе ўпрысядкі,
Спадаюць пырскі-светлякі.
Яму ўсміхаецца рабіна,
У жолабе вада пяе.
Здаецца, кожная яліна,
Развёўшы плечы, устае.
На голлі яблынь ні пылінкі,
Павук праверыў моц красён,
А шпак п’е прагна з ручаінкі,
Нібы з пустэльні толькі ён.
#Вершы_на_роднай_мове
308 viewsedited 08:43