Get Mystery Box with random crypto!

Zhubleny Lichtaryk

Лагатып тэлеграм-канала zhlich — Zhubleny Lichtaryk Z
Лагатып тэлеграм-канала zhlich — Zhubleny Lichtaryk
Адрас канала: @zhlich
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

архіў. абранае
@zhl13 сюды можна пісаць.
ну калі раптам што🙃

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Апошнія паведамленні 2

2021-11-10 19:51:47 Заснуць, не зважаючы на сьвітанак.
Прачнуцца, калі сонца ўжо пайшло.
Празрыстая лёгкасьць маіх фіранак
Надзейна захільвае шчыльны змрок.

За ёй не відаць ні імжы, ні сьцюжы,
Узоры вычварныя вабяць зрок.
За ёй не чуваць ні імшы, ні службы.
І мне так утульна. Па гэты бок.

Мне часам здаецца, навокал космас,
А я на прасторавым караблі
Лячу ў невядомасьць, лячу да зорак.
Далей ад людзей і усёй Зямлі.

Я бачу тады рэчаіснасьць нечым,
Падобным на казкі мінулых год.
Ніхто не штурхае цябе у плечы.
Ніхто не марудзіць твой шпаркі ход.

Ня ведаю, можа калі так будзе,
Што я абуджуся - а там сьвятло,
Паветра сьвежае ў поўных грудзях,
І па-над горадам сьпеў званоў.

Але неістотна ўсё насамрэч.
Бо покуль надзея яшчэ жыве,
Мы вольныя самі запальваць сьвечы,
Мы вольныя самі сьпяваць сабе.
65 viewsedited  16:51
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 05:20:36 Блакітным небам ахінае глебу.
Плывуць аблокі й недзе там высока
клін жураўліны над маёй краінай.

Краінай вечнага сярэднявечча.

Дзе кожны мроіць пагуляць ў герояў,
не разумеючы належным чынам,
што мужным сэрцам не адбіць ўсе стрэлы.

Дзе кожны дбае не патрапіць ў рай
заўчасна, прагне датрываць да ранку.
Баюся, промням не прасякнуць кроны.

Дзе пошасьць шэрая у кожным шэрагу.
Закон мяча даводзіць да адчаю
усіх, хто не прымае гэтых правіл.

А сьвеціць сонца гэтак жа лагодна.
А птушкі хочуць прыляцець на поўнач.
І крык адзіны над усёй краінай -

краінай вечнага сярэднявечча -

мой.
64 viewsedited  02:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 06:10:35 Паступова адсотак атруты ў паветры
Дасягае зусім неймаверных лічбаў.
Нам было не складана заўважыць гэта,
Але вочы заплюшчыць было лягічней.

Наша цела ізноў звыкне ды адыдзе,
Наша цела ня будзе пратэставаць.
Калі тэрмін жыцьця скараціўся на тыдзень -
Мы нап'емся, скароцім яго на пяць.

Калі крыху боль адпускае косьці,
Значыць, зноў стаў вышэй балявы парог.
Так аднойчы прыйдзе да нас нехта ў госьці,
А паветра атруціць яго незнарок.

І тады на мяжы, дзе шукалі шчасьця,
Колкі дрот неўзабаве ўжо паўстае.
І старую таблічку "Ня лезь, бо лясьне"
Ты мяняеш на шыльду "Ня лезь - заб'е".
66 viewsedited  03:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 21:41:01 У срэбным сьвятле промняў цемры вечнай
Далёка на белай халоднай поўначы
Паўстаў горад страты і шчырай роспачы.
Вялізны. І неяк натхняльна велічны.

Сыходзячы параю на марозе,
Гарачай крывёю цячэ рачулка.
Дарога зьвініць незвычайна гулка.
Нікога ня мае на той дарозе.

Дарога ідзе да палярнай зоркі,
Дзе зь белых сьнягоў ды ільдоў бязьмежных
У неба глядзяць паўпразрыстыя вежы,
Нібыта вартуючы гэты горад.

Тут цэгла нагадвае бляск рубінаў,
На бронзавых дрэвах смарагды-кроны.
Сьвяточна мігцяць крышталёвыя вокны
Будынкаў пустых і бясконца дзіўных.

У горадзе веры і зьніклых страхаў
Ня мае руінаў у пэўным сэнсе:
Калі апынесься на самым версе,
Пабачыш, паветра трымае дахі

Высока над белай раўнінай сьнегу.
Ў паветры застылі, замерзлі нібы,
Асобныя часткі муроў будынкаў,
Штогод павялічваючы памеры.

А збоку ўжо непрабачальна цэлыя,
З падмуркаў каменных да чарапіцы
Паўсталі разбураныя капліцы.
Паўсталі забытыя богам цэрквы.

А далей, на Пляцы Забытых Ведаў
Кнігарня ўзьнімаецца чорнай вежаю,
І шпілі пранізваюць неба сьнежнае,
На некалькі соцень умоўных мэтраў.

Там творы усіх, хто пазьбегнуў памяці,
Там вершы, узятые проста з розуму
Застрэляных, зьбітых, але няскораных,
Што могуць спакойна і годна спаці.

Там слоўнік даўно пазабытых слоў.
Там кнігі на згубленых мовах, зьнішчаных.
Над імі прывіднымі абліччамі
Карціны, якія ня ўбачаць зноў.

Я ведаю пэўна, прыйдзе аднойчы,
Той час, калі зьнікне усё навокал.
Я веру, схавана ад хцівых вокаў,
Зазьзяе яно на раўнінах поўначы.
67 viewsedited  18:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 19:48:51 Я малюю навокал паветра сінім,
Так выразна блішчаць сонечныя промні.
Я малюю аблокі, абрысы млыну,
Што ня мае цені ад сьвятленьня поўні.

Я малюю хату з празрыстым дахам,
Я малюю сьцены з вокнамі да столі,
Я малюю паркі зь кісла-мятным пахам,
Дзе ня мае плотаў, дзе ня мае болю.

Тут няма фарпостаў на мяжах краіны,
Замест зброі салдатам даюць рамонкі.
Тут на месцы замкі і няма руінаў.
І няма пагрозы ні знутры, ні звонку.

Тут ня пьюць расьліны каранямі кроў, і
Не сьсякаюць дрэвы тыя, хто знайшоў іх.
Тут ня труцяць рэкі і ня паляць глебу,
Тут на ўсіх ахвотных хапае хлебу.

Я малюю космас, я малюю зоркі,
Я малюю вечную бездакорнасьць.
І сябе малюю, як сплю на канапе,
У руках мой пэндзаль, на паперы плямы.

Прачынаюся я з працяжным крыкам.
У руках у мяне - абломкі пэндзьлю,
На паперы лунаюць мэтэарыты,
І зьнішчаюць, зьнішчаюць мае надзеі.
71 viewsedited  16:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 19:27:42 Вечар згушчаецца пакрысе.
Вецер нагадвае мне кісель
З прывабным прысмакам верасу.
Хмары павольна паўзуць на ўсход.
Мне павуціньне марудзіць ход,
Раскінуўшы сеткі-нераты.

Моўчкі іду па сваёй зямлі.
Хопіць, здаецца, яе на ўсіх -
Бо мне дастаткова каліва.
Хмары нязьменна паўзуць на ўсход.
Птушкі зьлятаюцца ў карагод,
Прадказваюць хутка заліва.

Недзе далёка пяюць званы
Са зруйнаванай даўно царквы.
Ці гэта мне толькі мроіцца?
Зь неба на землю спадае дождж,
Шэптам імклівым спужае ноч.
Дыханьне маё адновіцца.

Ў пошуках згубленых каранёў
Сьцежка блукае паміж палёў
І ўжо неўзабаве звузіцца.
Небу бракуе гаротных сьлёз.
Словазлучэньне "шчасьлівы лёс"
Здаецца яму бязглузьдзіцай.

Скончыўся дождж, надыходзіць змрок.
Плёскам разносіцца шпаркі крок.
Халоднее з кожным вечарам.
Хмары упарта паўзуць на ўсход.
Гэтай карціне ўжо безьліч год.
Маркотная. І спрадвечная.
60 viewsedited  16:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 00:44:36 Неба цяжкае і барвовае захінае Птушыны Шлях.
Мне бракуе свабоды рухаў і бракуе выявы зор.
Я іду па сутонных вуліцах, басанож па аскепках шкла.
А навокал у шэрых постацях адчуваю нямы дакор,
Што прыцягнуў увагу музыкай раскрышоных у пыл ільдзін.
Мне дастане дурной упартасьці моўчкі пераадолець боль.
Я ўсё роўна дайду да фінішу - нават калі адзін.
Я ўсё роўна дайду да фінішу - нават калі ноль.
67 viewsedited  21:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 12:09:04 Касцёр распаліўся - займае дух.
Ён цягнецца ў неба са смагай воўчай.
У вочах люструецца полымя рух,
Агонь адлюстроўвае то, што ў вочах.

Ён кажа мне казку пра тое, як
Прыемна спаткацца лагоднай ноччу,
Я згодны зь ім цалкам, бо гэта так:
Агонь адлюстроўвае то, што ў вочах.

Гляджу на сьвятло, разумею то,
Як добра сядзець удваіх і моўчкі.
Ня трэба словаў, ня трэба, бо
Агонь адлюстроўвае то, што ў вочах.

Калі ўсё зьнікае ў чарзе параз,
Калі нават ў роспачы неяк крочыш,
Глядзі ў агонь, там знайдзеш адказ.
Агонь адлюстроўвае то, што ў вочах.

2021
67 viewsedited  09:09
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 12:08:52 Калісьці я марыў стаць птушкай зь вялікімі доўгімі крыламі колеру ночы.
Я б лётаў над лесам, над дахамі гораду, роўнай прасторай маёй Беларусі.
Глядзелі бы ўніз на пяшчоту жыцьця і блішчэлі наіўна дзіцячыя вочы.
Вакол бы луналі аблокі павольна і зоркі мігцелі б наперад па курсе.

Вось час надышоў, і ўздужалае пер'е нарэсьце узьняла мяне у паветра,
Каб зьверху пабачыў руіны дамоў, дым атрутны над лесам, зламаныя лёсы.
Я доўга кружэў і адчайна шукаў некранутае, я спадзяваўся і верыў,
Маліўся, прасіў, заклікаў на ратунак, але адказалі маўчаньнем нябёсы.

Цяпер маёй марай стаць птушкаю з моцнаю, востраю дзюбай, каб твары зьнявечыць
Усім, хто адказны за гэтыя справы і тым, хто праходзіць маўкліва і міма.
Каб моцна крычаць, заклікаць за сабою, сьпяваць песьні аб недасяжным і вечным.
Каб рваць ланцугі, дыхаць поўнымі грудзямі, не заўважаць ні смуроду, ні дыму.

І я спадзяюся, на рэсьце ўсіх рэштаў, забыцца на дзюбы выродлівы выступ,
Што зьнікне яна, і што дзецям даведзецца марыць аб крылах, ніколі аб іншым.
І чорнае пер'е за ўласнай сьпіною - адзіная памяць, адзіная выспа
Сярод каляровасьці Новага Сьвету.
На месцы пажарышч квітнець будуць вішні.

2021
58 viewsedited  09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 12:08:52 Закат над балотам цягнецца
Каторы дзясятак год.
Я веру, надыдзе раніца -
Абудзіцца мой народ!

2021
50 viewsedited  09:08
Адкрыць / каментаваць