Get Mystery Box with random crypto!

Неба цяжкае і барвовае захінае Птушыны Шлях. Мне бракуе свабод | Zhubleny Lichtaryk

Неба цяжкае і барвовае захінае Птушыны Шлях.
Мне бракуе свабоды рухаў і бракуе выявы зор.
Я іду па сутонных вуліцах, басанож па аскепках шкла.
А навокал у шэрых постацях адчуваю нямы дакор,
Што прыцягнуў увагу музыкай раскрышоных у пыл ільдзін.
Мне дастане дурной упартасьці моўчкі пераадолець боль.
Я ўсё роўна дайду да фінішу - нават калі адзін.
Я ўсё роўна дайду да фінішу - нават калі ноль.