Get Mystery Box with random crypto!

калі кроў напаўняе нетры зямлі, роднай, радзімай зямлі, яна не | Zhubleny Lichtaryk

калі
кроў напаўняе нетры зямлі,
роднай, радзімай зямлі,
яна не расчыніцца ў чорнай вадзе,
а сягне крыніцы, ракою пайдзе.
подых апошні буранам падзьме.
паўстане зямля ў сваёй барацьбе.

закрытыя вочы ня бачаць нічога.
бога няма. але ёсьць падлога
ўтульная, мяккая, нібы пярына.
вітаю цябе. цяпер адпачынак.
чакай яшчэ трошкі.
ты не апошні.
нетры вялікія ў нашай зямлі.
яшчэ. бракуе. крыві.

але
час настане, праступіць сярод палей
чырвонымі ружамі боль людзей
нідзе
не схавацца чужацкім зграям.
вас падманулі. ня будзе рая.
калі хто спадзяецца на дараваньне,
то ведайце, каты:
аднойчы прыйдзе расплата.