Get Mystery Box with random crypto!

Здараецца часам, ў бязлюдным, амаль што, вагоне Прыхілішся да | Zhubleny Lichtaryk

Здараецца часам, ў бязлюдным, амаль што, вагоне
Прыхілішся да прахалоднага бруднага шкла.
І марыш аб вечным, і вецер твой розум адносіць,
Нібыта аблокі, кудысьці за межы акна.

І вось ты глядзіш на свой пункт прызначэння, наперад.
Ты мроіш, як там адшукаеш сабе новы дом.
Звычайная, звыклая мроя, як сотні дагэтуль,
Што ноччу гараць і дашчэнту знішчаюцца днём.

А потым ўсе думкі займаюць былыя падзеі,
І скаргі, што знікла ўсё гэтае ўжо назаўжды.
Сярод безвыходнай самоты - ніводнай надзеі.
А потым праходзіць і гэта - і зноў ты сядзіш

У полупустым ледзь асвечаным старым вагоне.
Прыхіліўся да прахалоднага бруднага шкла.
І лічыш слупы, што цябе адлучаюць ад дома.
І лічыш, бясконцасць - яшчэ не зашмат.

2019