Get Mystery Box with random crypto!

Далёка. Далёка. Далёка. Далёка. Бясконца. Бязвыхадна. Бездапам | Zhubleny Lichtaryk

Далёка. Далёка. Далёка. Далёка.
Бясконца. Бязвыхадна. Бездапаможна.
Я бачу мільёны шляхоў навокал,
І кожны вядзе ў тупік. Кожны.

Сутонны, яскравы, звычайны, рэдкі,
Кароткі, доўгі - ня мае розьніцы,
Калі лябірынт уяўляе сетку.
Калі па выніках кожны скончыцца.

Я бачу дакладна ўсё, як на мапе:
Адлегласьці, ростані ды ваколіцы.
Чаму так балюча тады бывае,
Калі, як чакана, шляхі разыходзяцца?

А я бы ўзьляцеў незаўважнай зоркай
Ды вечна лунаў па Птушыным Шляху.
Ды вечна ўсьміхаўся ўсім тым, хто помніць,
Прыходзіў да тых, хто чакаў на даху.

А я бы ўзьляцеў па-над лябірынтам,
Дзе выбар даюць між благім і кепскім.
Разблытаў сьцежкі. Муры абрынуў.
Нарэсьце знайшоў свае час ды месца.