Get Mystery Box with random crypto!

Вы не заўважылі, але ў нашым апісаньні зьявілася новая спасылк | забі зяпу

Вы не заўважылі, але ў нашым апісаньні зьявілася новая спасылка. Яна вядзе на таямнічы сайт zabizyapu.mave.digital (божа, як палохаюць літары 'zʼ!)

Гэта сайт нашага падкаста, які мы апублікуем ужо ў ваўторак. Неўзабаве падрабязна раскажам пра канцэпцыю ды ідэю. А яшчэ не зьдзіўляйцеся, калі нейкая спасылка не адкрываецца: нас дадалі яшчэ не на ўсе плятформы.

Затое праз спасылку ўжо можна паслухаць джынгл, які адмыслова для нашага падкаста напісаў Уладзь Фрайман з праекту VAL. Акурат гэты праект павінен быў прадставіць Беларусь на Эўравізіі-2020, але яго, на жаль, не пусьцілі з палітычных прычынаў.

Карацей, чакаем аўторак, слухаем VAL і размаўляем па-беларуску. Дарэчы, пішэце, як вам наша вокладка (дакладней мазаіка, якую мы зь яе зрабілі)