Get Mystery Box with random crypto!

Кіно па-беларуску Расказваем, дзе глядзець фільмы на роднай мо | забі зяпу

Кіно па-беларуску
Расказваем, дзе глядзець фільмы на роднай мове

1. CINEVOKA
Калекцыя 70 фільмаў, серыялаў і анімэ з прафесійнай беларускай агучкай праекта “Кінаконг” ад відэасервіса VOKA. Асабліва ўражваюць такія тайтлы, як “Чарнобыль” і апошні сезон “Гульні тронаў”. Атрымаць доступ да прагляду можна толькі па падпісцы.

2. Кінакіпа
Суполка з навігацыяй па беларускай агучцы ва УКантакце і Тэлеграме. Тут усё лёгка: у стужцы вы можаце знайсці пераклады фільмаў ці спасылкі на іх.

3. Anibel.net
Праект для аматараў анімэ і мангі. Большасць тайтлаў можна праглядзець пакуль толькі з субцітрамі, але гэта кампенсуе пастаяннае аднаўленне кантэнту (у тым ліку агучка) і зручны інтэрфейс. Дарэчы, “Гульню ў кальмара” і “Гамбіт каралевы” вы таксама тут знойдзеце.

4. Gavarun
Студыя беларускамоўнага агучвання, якая збольшага стварае кантэнт для дзяцей: мультфільмы, аўдыякнігі, відэакоміксы, песні і відэа. Але таксама ёсць кантэнт для дарослых: праект папаўняе калекцыю беларускай агучкі на MEGOGO і Netflix (“Вядзьмар” па-беларуску, вы ўявіце!)

5. Баравік
Торэнт-трэкер для спампоўкі беларускамоўнага кантэнту. Мае, напэўна, самую паўнавартасную калекцыю відэафайлаў, што пастаянна папаўняецца. Сярод мінусаў даволі нязвыклая навігацыя і сістэма спампоўкі. Для выкарыстання сервісу патрэбная рэгістрацыя.

6. Мова нанова
Бясплатныя анлайн-курсы па беларускай мове, якія стварылі асабістую медыятэку. Кожны з раздзелаў (відэа, літаратура, фота, аўдыя) падзелены па катэгорыях і жанрах. Сам сайт змяшчае толькі спасылкі на медыярэсурсы. Некаторыя з іх выдалілі, таму не ўсе спасылкі могуць працаваць.

7. Блакіт
Новая анлайн-бібліятэка для навігацыі сярод беларускамоўнага кантэнту. Акрамя спасылак на фільмы і анімэ, тут можна знайсці спасылкі на аўдыякнігі, падкасты, музыку, кнігі і іншыя рэсурсы. Сайт толькі пачаў існаваць, таму перайсці на яго можна толькі па спасылцы.

Большасць з пералічаных праектаў некамерцыйныя. Іх стварылі сапраўдныя аматары беларускай мовы і культуры, апантаныя ідэяй іх папулярызацыі. Дзякуючы гэтым людзям мы маем магчымасць пашырыць сваё моўнае асяроддзе. І мы можам іх падтрымаць!