Get Mystery Box with random crypto!

І яшчэ. Ведаеце, чаму мы напісалі «пішЭце»? Да рэформы 1933 г | забі зяпу

І яшчэ. Ведаеце, чаму мы напісалі «пішЭце»?

Да рэформы 1933 г. была агульная думка, што ў літаратурнай мове трэба адназначна аддаваць перавагу адмысловым беларускім загадным формам з канчаткам -е́це (-э́це): бярэ́це, глядзе́це, нясе́це, пішэ́це.

Савецкія рэфарматары 1933-га ўвялі адзіныя абавязковыя формы дзеясловаў на -і-це (-ы-це): нясіце, рабіце. Гэта таксама формы беларускія — толькі што менш адметныя, агульныя з расейскімі.

Таму ў несавецкім літаратурным ужытку на працягу паваенных дзесяцігодзьдзяў формаў на -і-це (-ы-це) стараліся высьцерагацца, пераважна гаварылі й пісалі: вазьме́це, жыве́це, ле́це, пе́це, скажэ́це.
(З кнігі Ю.Бушлякова "Жывая мова")

Можна пісаць і так, і так! Цяпер ведаеце :)