Get Mystery Box with random crypto!

Гэта цяжкія ўмовы для жывёл, якія камунікуюць з дапамогай крык | Дзікая прырода побач

Гэта цяжкія ўмовы для жывёл, якія камунікуюць з дапамогай крыкаў і песень. Навукоўцы высветлілі, што шумныя раёны ў Лейдэне ў Нідэрландах прымушаюць вялікіх сініц спяваць на вышэйшых частотах, каб гарадскі шум не заглушаў іх. Салаўі ў Берліне мусяць спяваць гучней, каб прабіцца праз навакольны гул.

Гарадскі і прамысловы шум можа таксама змяніць рытм птушыных песень, негатыўна паўплываць на складанасць іх крыкаў, перашкодзіць птушкам знайсці пару. Акрамя таго, у шумным асяроддзі складаней высачыць па гуку здабычу, як і складаней своечасова пачуць набліжэнне драпежніка і ўратавацца ад гібелі.

Як зменшыць шумавое забруджванне?

Улетку 2007 года ў адным з нацпаркаў Каліфорніі правялі эксперымент: расклеілі таблічкі, якія абвяшчалі адну з самых папулярных частак парку ціхай зонай і заклікалі людзей адключыць тэлефоны і размаўляць цішэй. Гэтая простая мера без усякага прымусу дазволіла знізіць узровень шуму ў парку на тры дэцыбелы, што адпавядае змяншэнню колькасці наведнікаў на 1200 чалавек.

Вядома, для больш сістэмнага эфекту патрэбныя больш маштабныя крокі. Ціхія тратуары з порыстай паверхняй могуць паглынаць шум машын, гукапаглынальныя бар’еры – змякчыць шум транспарту і прамысловасці. Можна абмежаваць транспартны рух праз важныя прыродныя тэрыторыі або зрабіць там больш строгія абмежаванні па хуткасці.

І, вядома, кожны можа зрабіць нешта па сваіх сілах: знізіць хуткасць на лясных дарогах, не равець маторам аўто або матацыкла, замяняць паездкі на аўто паездкамі на веласіпедзе або пешымі прагулкамі, адмовіцца ад піратэхнікі.

На фота подлетак вялікай сініцы, аўтар – Кацярына Хведанцэвіч.