Get Mystery Box with random crypto!

Не шумі: дзікая прырода ў стрэсе! Зямля становіцца ўсё больш | Дзікая прырода побач

Не шумі: дзікая прырода ў стрэсе!

Зямля становіцца ўсё больш шумным месцам. Гукі могуць распаўсюджвацца на вялікія адлегласці, праходзіць праз цвёрдыя перашкоды і здольныя ператварыць нават ідылічныя пейзажы ў непрыдатныя для жыцця мясціны.

Галоўныя крыніцы антрапагеннага шумавога забруджвання – самалёты, аўтамабілі, здабыча нафты і газу, горная прамысловасць і лясная гаспадарка. Нават самыя, здавалася б, далёкія ад гарадоў і заводаў месцы знаходзяцца пад акустычным прэсам.