Get Mystery Box with random crypto!

На шляху міграцыі бываюць складаныя ўчасткі. Напрыклад, калі в | Дзікая прырода побач

На шляху міграцыі бываюць складаныя ўчасткі. Напрыклад, калі вераб’іныя ляцяць з Ізраіля ва Усходнюю Афрыку, ім трэба перасекчы пустыню Сахара. Калі ў птушкі будзе недастаткова энергіі і яна не знойдзе аазіс, яна загіне.

Шмат птушак гіне ад драпежнікаў.

Тайфуны, цыклоны, рэзкія змены надвор’я, пажары могуць збіваць птушак з маршруту. Надвор’е можа і фізічна забіваць птушак: трапіўшы ў моцны халодны дождж, яны могуць загінуць ад пераахаладжэння.

Нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб. Гэта звязана з тым, што падчас міграцыі птушкі збіраюцца ў вялікія чароды.

Натуральных перашкод і пагроз, як бачым, шмат, але нямала і створаных чалавекам.

Птушкі, якія ляцяць ад нас ва Усходнюю Афрыку праз Бліжні Усход, Кіпр, Мальту, часта становяцца ахвярамі браканьераў, якія забіваюць іх для рэстаранаў ці проста каб пахваліцца сваёй “зухаватасцю”. Птушкі, якія ляцяць у Заходнюю Еўропу, трапляюць пад моцны прэс паляўнічых у Францыі, Італіі і Іспаніі.

Бадзяжныя кошкі забіваюць мільёны птушак, асабліва маладых вераб’іных, аслабленых пералётам.

Шмат нашых буслоў і іншых птушак разбіваецца падчас міграцыі аб правады, мільёны птушак гінуць, сутыкаючыся з шыбамі будынкаў. Зрабі свае вокны бяспечнымі для птушак https://ptushki.org/news/707939.html

Адзін з найважнейшых фактараў гібелі птушак на міграцыі – знікненне месцаў кармлення, напрыклад, асушэнне прыбярэжных зон. Знішчэнне лясоў, зарасцей трыснягу, разворванне паплавоў таксама вядзе да гібелі птушак.

Фота: Павел Сацута, @ptushkafota.