Get Mystery Box with random crypto!

Вось так каты знішчаюць цэлыя вывадкі птушак. У дамку гнезд | Дзікая прырода побач

Вось так каты знішчаюць цэлыя вывадкі птушак.

У дамку гнездавалі круцігалоўкі (фота ў каментарах), і калі зараз паляванне было няўдалым, то раней кот выцягнуў адсюль праз ляток птушанят вялікай сініцы.
А ў натуральных гнёздаў у кустах проста няма шанцаў.

Маеш коціка? Трымай яго дома!

Каты – хатнія жывёлы, у дзікай прыродзе яны не толькі рызыкуюць загінуць самі, але аказваюць значнае ўздзеянне на лакальныя папуляцыі дзікіх птушак і дробных звяркоў. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды. Хатнія каты забіваюць ад 2 да 10 разоў больш ахвяраў, чым маглі б гэта зрабіць тэрытарыяльныя дзікія драпежнікі падобнага памеру.

Не выпускай ката на двор або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ім, каб паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

Каб кот мог падыхаць свежым паветрам, можна паставіць вальер у двары або зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

Відэа з фотапасткі: BirdLife International.