Get Mystery Box with random crypto!

'Сябры! Не паверыце! Учора на рыбалцы вооось такую рыбу злавіл | Дзікая прырода побач

"Сябры! Не паверыце! Учора на рыбалцы вооось такую рыбу злавіла!"

Шэрая чапля не толькі добры, але і вельмі цярплівы рыбак. Падчас палявання падоўгу стаіць у мелкай вадзе, цярпліва чакаючы, калі ахвяра наблізіцца на дасяжную адлегласць.

Як і ўсе чаплі, шэрая чапля есць любых жывёл, з якімі здольная справіцца і праглынуць.

Ежа шэрай чаплі разнастайная, але ва ўмовах Беларусі асноўнае значэнне мае дробная і сярэдняй велічыні рыба. Паядаюцца таксама жабы, водныя беспазваночныя, дробныя грызуны і нават птушаняты вадаплаўных і каляводных птушак.

Фота: Павел Сацута, @ptushkafota.