Get Mystery Box with random crypto!

Каралавыя рыфы і іх насельнікі Ім пагражаюць павышэнне тэмпера | Дзікая прырода побач

Каралавыя рыфы і іх насельнікі
Ім пагражаюць павышэнне тэмпературы і закісленне акіяна. Каралавыя рыфы – дом для шмат якіх марскіх насельнікаў, а яшчэ яны абараняюць берагавыя лініі ад моцных хваль.

Белыя мядзведзі
Ільды растаюць праз глабальнае пацяпленне, а белым мядзведзям патрэбен лёд, каб здабываць ежу. Праз адсутнасць доступу да ежы жывёлы менш размнажаюцца. Калі ўзровень выкідаў парніковых газаў не зменшыцца (то бок ільды будуць раставаць гэтак жа ці хутчэй), белыя мядзведзі могуць практычна знікнуць ужо да 2100 года.

Каалы
Каалы ўваходзяць у спіс жывёлаў, якія найбольш пакутуюць ад змен клімату. Прычына – недаяданне і голад праз зніжэнне ўтрымання спажыўных рэчываў у эўкаліпце па меры павелічэння ўзроўню CO2 у атмасферы.

Бенгальскія тыгры
Бенгальскія тыгры страчваюць звыклае асяроддзе пражывання праз змены клімату і павышэння ўзроўню мора ў некаторых мясцовасцях. Тыгры будуць змушаны шукаць новыя месцы пражывання і часцей сустракацца з людзьмі, што пагражае гібеллю і тым, і тым.

Імператарскія пінгвіны
Праз павышэнне тэмпературы акіяна і хуткае раставанне ільду ў імператарскіх пінгвінаў застаецца менш ежы, у выніку жывёлы менш размнажаюцца. У горшым выпадку да канца стагоддзя колькасць імператарскіх пінгвінаў зменшыцца на 99%. У найлепшым – выкіды парніковых газаў скароцяцца, але ад папуляцыі пінгвінаў усё адно можа застацца толькі траціна да 2100 года.

Але надзея яшчэ ёсць: калі хуткім часам скараціць выкіды парніковых газаў, мы зможам стрымаць тэмпы нагрэву планеты і жывёлы змогуць выжыць.

Крыніца: greenpeace.ru.