Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія майстры працягваюць натхняцца птушкай 2022 года – б | Дзікая прырода побач

Беларускія майстры працягваюць натхняцца птушкай 2022 года – белай сініцай!

Такі чароўны драўляны паднос зрабіў Уладзімір Буракоў. Тут можна паглядзець і заказаць больш яго прац: @warmheartedwood.

Белая сініца ў нас жыве толькі на Палессі. Для гнездавання птушцы патрэбны дубровы, чорнаалешнікі і старыя вербалозы, якія ўвесну заліваюцца вадой падчас паводкі.

Малюеш, лепіш з гліны, вяжаш цацкі, працуеш з металам ці іншым матэрыялам? Натхняйся белай сініцай і ты – дасылай нам фота сваіх твораў з белай сініцай, і мы пакажам іх на гэтай старонцы. Хай вакол будзе больш прыгажосці і птушак. #птушкагода