Get Mystery Box with random crypto!

Не прыкормлівай маладых мядзведзяў, якія цікавяцца дзейнасцю ч | Дзікая прырода побач

Не прыкормлівай маладых мядзведзяў, якія цікавяцца дзейнасцю чалавека і не збягаюць, калі бачаць людзей.
Падчас паходу трымай стаянку ў чысціні. Адразу пасля ежы мый посуд. Пазбягай пахучых і тлустых прадуктаў накштал мяса і вэнджанай рыбы. Не дазваляй аддзенню прапахнуць ежай. Гатуй ежу як мага далей ад палаткі, а харчы захоўвай убаку ад стаянкі. Вешай ежу ў недасяжным для мядзведзяў месцы або захоўвай у герметычных кантэйнерах ці ёмістасцях, якія мядзведзі не змогуць адкрыць.

Падзяліся гэтай памяткай з сябрамі і сваякамі.

Фота: Rufus46, commons.wikimedia.org.