Get Mystery Box with random crypto!

Маладыя ластаўкі ўжо выдатна лятаюць! Але гэтая здольнасц | Дзікая прырода побач

Маладыя ластаўкі ўжо выдатна лятаюць!

Але гэтая здольнасць ім пакуль што непатрэбная для здабывання ежы – каго, дзе і як лавіць яны яшчэ толькі будуць вучыцца. А зараз трэба прыляцець у адносна бяспечнае і адначасова добра бачнае месца і сядзець так, каб цябе знайшлі бацькі з ежай. Ну і галоўнае – шырока адкрываць дзюбу!

Глядзі, які кароткі хвосцік у малечы. Пасталее – на хвасце адрастуць доўгія касіцы, па якіх можна лёгка адрозніць вясковую ластаўку ад гарадской і зямлянкі.

Больш фота з гэтай серыі ад Дзмітрыя Вінчэўскага на https://birdwatch.by/gallery/harrier/vyaskovyya-lastauki-pyacyora-galodnykh-chastka-i.