Get Mystery Box with random crypto!

Мы ўжо пісалі, што мядзведзяў у беларускіх лясах можна сустрэц | Дзікая прырода побач

Мы ўжо пісалі, што мядзведзяў у беларускіх лясах можна сустрэць усё часцей. Але голад і цікаўнасць могуць прывесці іх і ў вёскі побач з лясамі.

Мядзведзь, які звык харчавацца адкідамі, страчвае страх перад чалавекам і можа стаць небяспечным.

Што рабіць, каб такога не адбылося?
Не пакідай побач з вёскамі, дачнымі пасёлкамі, месцамі адпачынку на дарогах, турыстычнымі стаянкамі, на сцяжынах, у месцах рыбалкі смецце, рэшткі ежы і пралітае паліва. Гэта прываблівае мядзведзяў і прывучае іх не баяцца людзей.
Для смецця выкарыстоўвай металічныя бакі з аўтаматычнымі зашчэпкамі. У малых населеных пунктах прывабіць мядзведзя могуць нават кучы кампосту.
Не закопвай рэшткі ежы: мядзведзь усё адно ўнюхае. Лепш іх вывозіць або спальваць.
Помні, што свойскія жывёлы і іх ежа таксама могуць прывабіць мядзведзяў. Гэта ж датычыцца пахучых рэчаў, напрыклад, зубной пасты ці бензіну.