Get Mystery Box with random crypto!

Авяльга (иволга) – адна з найбольш прыгожых і ярка афарбаваных | Дзікая прырода побач

Авяльга (иволга) – адна з найбольш прыгожых і ярка афарбаваных птушак нашай фаўны.
Яна асцярожная, трымаецца верхніх ярусаў крон дрэваў. Праз гэта на вочы трапляецца нячаста.

Але як жа пабачыць авяльгу?
Спачатку трэба паслухаць запіс яе голасу. Самцы выдаюць прыгожыя кароткія флейтавыя гукі "фіу-ліу, фіціу-ліу".
Калі знойдзеш авяльгу па голасе, магчыма, зможаш і ўбачыць, калі яна пералятае з дрэва на дрэва.

Да сярэдзіны жніўня спеў авяльгі можна пачуць у лісцёвых і змешаных лясах, у парку або іншых зялёных насаджэннях каля населеных пунктаў. #галасыптушак

Фота: Michel Idre, Wikimedia Commons.