Get Mystery Box with random crypto!

Здаецца, мы ведаем, кім хоча стаць гэта птушаня вялікай сініцы | Дзікая прырода побач

Здаецца, мы ведаем, кім хоча стаць гэта птушаня вялікай сініцы, калі вырасце – оперным спеваком!

А каб усё атрымалася, трэба добра харчавацца, таму пакуль яно актыўна просіць ежу ў бацькоў.

Цікавы факт!
Вялікія сініцы – пладавітыя птушкі, звычайна адна пара за год робіць 2 вывадкі. У сярэднім самка адкладвае ў сваё гняздзечка да 12 яек!

Каб пракарміць столькі птушанят, "працоўны" дзень бацькі пачынаюць каля 04:00 і заканчваюць у 22:00. За дзень птушаняты атрымліваюць прыкладна 280 порцый корму (ад 4 да 20 порцый за гадзіну, у сярэднім 16)!

Дачнікам вельмі шанцуе, калі побач пасяляюцца вялікія сініцы. Яны знішчаюць шмат шкодных для гаспадаркі насякомых і вусеняў. Калі ў цябе на ўчастку яшчэ няма сінічніка, ты можаш яго зрабіць сам_а. У каментарах пакінем схему. #птушыныяцікавосткі

Фота: Іна Шкурко.