Get Mystery Box with random crypto!

любы фізічны кантакт з кажаном павінен адбывацца ў шчыльных па | Дзікая прырода побач

любы фізічны кантакт з кажаном павінен адбывацца ў шчыльных пальчатках;
не дапускай кантактаў свойскіх жывёл (катоў, сабак) з кажанамі;
калі кажан заляцеў у памяшканне, спакойна адчыні вокны і ён вылеціць сам;
калі знойдзеш кажана на сцяне, проста накрый яго любой скрыначкай (падыдзе звычайная каробка для абутку), накрый накрыўкай і ўвечары, рукой у пальчатцы, падсадзі на дрэва на вышыню 1,5-2 м.

Памятай: у чэрвені, падчас родаў і выхавання дзіцянят, кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя. Любы непакой можа прывесці да гібелі значнай колькасці кажаноў і іх малянятак.
Пасля вывядзення дзіцянят кажаны пакідаюць свае летнія сховішчы і адлятаюць на зімоўку. Адбываецца гэта звычайна цягам жніўня.

Узніклі праблемы? Тэрмінова тэлефануй у Кажанаполіс!
Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).

Фота: Украінскі цэнтр рэабілітацыі рукакрылых.