Get Mystery Box with random crypto!

Апоўдні 20 чэрвеня 1922 года ў Лондане сабралася група людзей, | Дзікая прырода побач

Апоўдні 20 чэрвеня 1922 года ў Лондане сабралася група людзей, захопленых птушкамі. Гэта стала пачаткам вялікай справы: яны заснавалі Міжнародную раду па ахове птушак (ICBP) – цяпер – BirdLife International.

З той пары пройдзены доўгі шлях. 117 партнёраў BirdLife цяпер працуюць разам, каб абараніць птушак і іх месцы пражывання на ўсіх кантынентах. Актыўныя абаронцы прыроды, якіх калісьці было некалькі дзясяткаў, цяпер вылічаюцца мільёнамі, і ў адных толькі арганізацый-партнёраў BirdLife – дзесяць мільёнаў прыхільнікаў.

Віншуем BirdLife International з 100-годдзем і расказваем пра галоўныя вехі гісторыі і дасягненні за гэтыя гады: https://ptushki.org/news/717745.html.