Get Mystery Box with random crypto!

Нацпарк “Прыпяцкі” падрыхтаваў 250 новых “кватэр” для птушкі 2 | Дзікая прырода побач

Нацпарк “Прыпяцкі” падрыхтаваў 250 новых “кватэр” для птушкі 2022 года – князька, самай рэдкай сініцы Беларусі.

З жытлом у князькоў ёсць праблемы: знікненне поймавых дуброў, знішчэнне вялікіх вербаў, палы травы, калі агонь можа перакідацца на дрэвы з дупламі, дзе робяць гнёзды гэтыя птушкі. Таму развешванне сінічнікаў – важны спосаб ім дапамагчы.

110 з іх развесілі ў гэтым сезоне, цяпер спецыялісты нацпарку правяраюць, ці засяліўся хто-небудзь у сінічнікі. Так, сёлета каля вёскі Крэмнае князькі пабудавалі ў адным з іх гняздо. Арнітолагі акальцавалі дарослых птушак і 11 птушанят: гэта, магчыма, дазволіць атрымаць новыя навуковыя дадзеныя.

На гэты момант гэта адзіны дамок, які занялі белыя сініцы, але праверка сінічнікаў яшчэ не завершана. З некаторых птушаняты ўжо вылецелі і дакладна нельга сказаць, чыё гняздо там было.

Каля паловы домікаў абжылі іншыя навасёлы: сінія сініцы, у нейкія дамкі ўмудрыліся ўціснуцца вялікія сініцы ды пярэстыя валасяніцы.

Фота: Андрэй Шэўчык, Павел Пінчук.