Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль некаторыя вядуць барацьбу з дзьмухаўцамі – маўляў, пуст | Дзікая прырода побач

Пакуль некаторыя вядуць барацьбу з дзьмухаўцамі – маўляў, пустазеллю на газонах не месца – ты толькі паглядзі, з якім задавальненнем канаплянкі і чорнагаловыя шчыглы ласуюцца насеннем дзьмухаўца.

Дзьмухаўцы не толькі прыгожыя кветкі, але і патрэбныя птушкам, для многіх з якіх яны – асноўны корм. Берасцянкі, шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, вераб’і – аматары такой ежы. Гэтая крыніца ежы важная і для птушанят. А яшчэ дзьмухаўцы – нектараносы, важныя для пчол, матылькоў і жукоў.

Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.