Get Mystery Box with random crypto!

Сённяшняя гераіня рубрыкі #галасыптушак – перапёлка (перепел). | Дзікая прырода побач

Сённяшняя гераіня рубрыкі #галасыптушак – перапёлка (перепел).

Гэта птушка, якую вельмі цяжка ўбачыць, яна вядзе наземны лад жыцця, хаваючыся ў траве ці пасевах, узлятае выключна рэдка і вельмi добра затойваецца.

Але яе голас можна пачуць, шпацыруючы ўздоўж паплавоў ці палёў з траўня па ліпень.
У самца моцнае "пiт-пi-лiт". Лёгка запомніць – голас падобны да "спаць-пара, спаць-пара".

Цікава, што перапёлка не буйнейшая за дразда, але мае больш шчыльны целасклад і скарочаны хвост, якія надаюць ёй тыповае "курынае" аблічча.

Фота: christoph_moning, Wikimedia Commons.