Get Mystery Box with random crypto!

7 чэрвеня – Сусветны дзень свіргуля (стрижа). Шмат каму знаёмы | Дзікая прырода побач

7 чэрвеня – Сусветны дзень свіргуля (стрижа). Шмат каму знаёмы яго пранізлівы крык – знак прыходу лета.

Стыхія свіргуля – паветра: у палёце яны не толькі ловяць насякомых, але і спяць, і нават любяцца. Калі ж птушка апынаецца на зямлі, ёй цяжка адштурхнуцца і ўзляцець.

Як дапамагчы свіргулю (стрижу), які ўпаў?
Захавай сабе гэтую памятку https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/vy-nashli-strizha-chto-delat, каб ведаць, што рабіць, калі знойдзеш свіргуля на зямлі.

Фота: Мікалай Варабей.