Get Mystery Box with random crypto!

Як там брэсцкія сокалы? На першым гняздзе птушаняты хутка р | Дзікая прырода побач

Як там брэсцкія сокалы?

На першым гняздзе птушаняты хутка растуць і ўжо трэніруюць не толькі крылцы, але і ногі – бегаюць па ўсёй нішы і хапаюць выплюйкі, і дзюбу – разрываюць іх на кавалачкі. Таму ўбачыць адначасова ўсіх пяцёх у кадры зараз нялёгка.

Самка працягвае ўважліва і справядліва дзяліць здабычу на ўсіх, але рабіць гэта ёй усё складаней – птушаняты хочуць адразу шмат і каб самастойна праглынаць усё. Цікава, што і самец на першым гняздзе таксама корміць птушанят!

На другім гняздзе сёння вылупілася апошняе, пятае птушаня.

Самец зусім перастаў прылятаць на гняздо, таму самка засталася адна з птушанятамі.

Але якая яна зацятая! Не здаецца нават падчас сапраўдных выпрабаванняў. Яна адлятае на паляванне на 20-40 хвілін. Учора зноў адлятала чатыры разы і штораз вярталася з палёўкамі!

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.