Get Mystery Box with random crypto!

Калі птушаня ўжо цалкам у пер’ях, то павінна ўмець лётаць, але | Дзікая прырода побач

Калі птушаня ўжо цалкам у пер’ях, то павінна ўмець лётаць, але з зямлі яму ўзляцець складаней, чым з вышыні. Акуратна вазьмі птушку аберуч, прыціскаючы ёй крылы, і падсадзі на навес над пад’ездам, дах гаража ці любога будынка паблізу з плоскім дахам.

Дарослыя птушкі выдатна бачаць сваіх птушанят зверху, знойдуць іх і будуць дакормліваць найбліжэйшыя тыдні. А каб бацькі не забывалі свае абавязкі, маладыя птушкі сочаць за небам і крыкамі прыцягваюць да сябе ўвагу.

Калі птушаня яшчэ ў пуху, то па магчымасці яго трэба як мага хутчэй вярнуць у гняздо. Удакладні ў людзей з апошняга паверху або ў камунальнай службы, як атрымаць доступ да ніш на апошніх паверхах будынка, адкуль, меркавана, выпала птушаня.

Параненай птушцы трэба дапамога спецыялістаў https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki. Гэты від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, і вымаць яго з дзікай прыроды (нават каб дапамагчы) без дазволу забаронена. Паводле заканадаўства спачатку трэба звярнуцца ў раённую ці гарадскую інспекцыю, Мінскі камітэт Мінпрыроды. Спецыяліст падкажа, што рабіць далей.

Сокала нельга саджаць у клетку, бо ён абламае пер’е аб пруты. Яго трэба змясціць часова ў каробку, якую на час ператрымкі паставіць у зацішнае зацененае месца.

Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі!

Фота: Miroslav.vajdic, Wikimedia Commons.