Get Mystery Box with random crypto!

Апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка ў Беларусі перададзены | Дзікая прырода побач

Апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка ў Беларусі перададзены пад ахову!

Гэта дзве невялікія калоніі каля вёскі Цагельня (Нясвіжскі раён), а таксама другая па колькасці звяркоў у Беларусі калонія каля вёскі Сейлавічы. Акрамя гэтага, пад ахову ўзяты яшчэ 15,1 га асноўнай калоніі каля вёскі Юшавічы, якія заставаліся па-за аховай. Зараз у Юшавічах будзе ахоўвацца 96,8 га.

На сённяшні дзень мы маем шэсць перададзеных пад ахову калоній, якія знаходзяцца ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах, плошчай 138,94 га, – паведаміў эксперт Юрый Янкевіч, удзельнік экспедыцый па пошуку рабога сусліка. – Па выніках нашых улікаў, праведзеных ва ўсіх вядомых жылых калоніях, колькаснасць сусліка складае каля 5000 звяркоў.

Улічваючы, што палова калоній знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, неабходна распрацоўка дадатковых мер па іх умацаванні, і перадача ўсіх калоній пад ахову дае надзею, што папуляцыя рабога сусліка ў Беларусі будзе ўратавана.

Фота: BirdLife International.