Get Mystery Box with random crypto!

Дзівосная прырода! Язык дзятлаў незвычайна доўгі, рагавы кончы | Дзікая прырода побач

Дзівосная прырода!
Язык дзятлаў незвычайна доўгі, рагавы кончык вельмі востры і мае накіраваныя назад зубчыкі, як у рыбацкага кручка, – яны добра відаць на фота.

Дзятлы запускаюць свой доўгі язык у хады, якія казуркі пратачылі ў дрэве, і там карыстаюцца ім як кручком. Дзякуючы гэтым зубчыкам зачэпленая языком дзятла казурка не можа саскочыць, і птушка лёгка выцягвае яе з самага зацішнага сховішча.

Таксама язык дзятлаў пакрыты вельмі ліпкай слінай, што дазваляе ім з поспехам лавіць мурашак.

Сірыйскі дзяцел (сирийский дятел) на Тураўскай станцыі кальцавання.