Get Mystery Box with random crypto!

У каго лета, а ў каго восеньская міграцыя! Кулік-случок (тр | Дзікая прырода побач

У каго лета, а ў каго восеньская міграцыя!

Кулік-случок (травник) ужо выпраўляецца на месцы зімоўкі: на Тураўскай станцыі кальцавання за апошні тыдзень іх адлавілі столькі ж, як за два папярэднія месяцы!
Зараз Беларусь пакідаюць дарослыя птушкі, а праз месяц паляцяць і маладыя.

Фактычна кулікі-случкі прылятаюць да нас на месцы гнездавання толькі на тры месяцы, а большую частку года праводзяць у Грэцыі і Ізраілі.
А ўжо хутка, у пачатку чэрвеня, выправяцца на зімоўку кулікі-цекуны (фифи).

Фота: Andreas Trepte, Wikimedia Commons.