Get Mystery Box with random crypto!

Вялікія коўры (большие поганки) ўжо катаюць сваіх малянят. | Дзікая прырода побач

Вялікія коўры (большие поганки) ўжо катаюць сваіх малянят.

Звычайна ў кладцы 4-5 яек, радзей 3 ці 7. Птушаняты вылупляюцца на 27-28-ы дзень, яны ўжо апушаныя і могуць плаваць.

Як толькі вылупіліся, абсохшы, залазяць на спіну да аднаго з бацькоў, які наседжвае кладку, і закопваюцца ў пёры. Такім жа чынам маленькія птушаняты падарожнічаюць і па вадаёме. Робяць гэта яны нават тады, калі дасягаюць паловы росту дарослай птушкі.

Першыя дзесяць тыдняў яны самі не могуць здабываць корм. Іх кормяць бацькі спачатку казуркамі, а потым рыбай. У гэты час на вадаёме пастаянна чуваць піск птушанят, якія выпрошваюць ежу ў дарослых птушак.

Птушаняты добра плаваюць, але растуць павольна і доўга трымаюцца пры бацьках. Калі ў вывадку адно птушаня, то з ім застаецца толькі адзін з бацькоў. Калі птушанят больш, то праз 1-1,5 месяца вывадак падзяляецца, і кожны з бацькоў водзіць уласную групу. #птушыныяцікавосткі

Дзякуй за фота @ptu6ki.