Get Mystery Box with random crypto!

Не палі траву! І раскажы іншым, чаму нельга гэта рабіць. | Дзікая прырода побач

Не палі траву!
І раскажы іншым, чаму нельга гэта рабіць.

Падчас палаў гінуць жывёлы, што жывуць у траве, у тым ліку птушаняты тых птушак, якія гняздуюцца на зямлі. Агонь можа дабірацца і да дуплаў з гнёздамі сініц, у тым ліку "чырванакніжнай" белай сініцы на Палессі – птушкі 2022 года.

Полымя можа разрасціся і ахапіць вялікія тэрыторыі, раскінуцца на сотні гектараў, асабліва на асушаных тарфяніках і парушаных балотах. Змены клімату таксама павялічваюць гэтую рызыку, бо зніжаюць узровень грунтавых вод. Такія пажары патушыць вельмі складана. Дык не трэба іх ствараць.

Пажар у раёне рэспубліканскага заказніка “Сярэдняя Прыпяць” у пачатку красавіка 2020 г. Фота Паўла Пінчука.