Get Mystery Box with random crypto!

Хутка пачнецца штогадовы маніторынг звычайных відаў птушак. Да | Дзікая прырода побач

Хутка пачнецца штогадовы маніторынг звычайных відаў птушак. Далучайся да ўдзелу і ты!

Маніторынг вельмі важны для разумення, як змяняецца колькасць палявых і лясных відаў птушак Беларусі.

Трэба будзе праводзіць улікі двойчы на год – у траўні і ў чэрвені – на квадраце памерам 1 на 1 км па адных і тых жа маршрутах. Гэта не складана, дастаткова ведаць простыя віды птушак.

Каб удзельнічаць у агульнаеўрапейскай "Праграме маніторынгу звычайных відаў птушак", пішы на пошту levysemion@gmail.com, а таксама далучайся да групы аднадумцаў у групе на Фэйсбуку https://www.facebook.com/groups/475869093554035.

Лугавы ерчык (луговой чекан) – адзін з ключавых відаў для палявога маніторынгу. Дзякуй за фота t.me/ptu6ki.