Get Mystery Box with random crypto!

Другая палова красавіка – час, калі рэмезы пачынаюць будаваць | Дзікая прырода побач

Другая палова красавіка – час, калі рэмезы пачынаюць будаваць гнёзды. Толькі паглядзі на гэтых умелых будаўнікоў!

Гняздо нагадвае рукавічку з недавязаным вялікім пальцам! Асноўным будаўнічым матэрыялам служаць раслінныя валокны, пух вербаў, рагозу.

Самец ладзіць гняздо на высокіх вербах, радзей на бярозах. Прымацоўвае яго да канца тонкай галінкі, якая звісае над вадой на вышыні 2-5 м, часта над зараснікамі трыснягу і рагозу.

Самка дапамагае закончыць гняздо і адкладае потым ад 5 да 8 яек. У старых гнёздах новыя кладкі рэмезы звычайна не робяць. Прыкладна праз 2 тыдні вылупляюцца птушаняты.

Дзякуй за фота @ptu6ki.