Get Mystery Box with random crypto!

І апошні дом на гэтым баку вуліцы Мільённай. Гэта жыллё патомн | Пошукі старога Гомеля

І апошні дом на гэтым баку вуліцы Мільённай. Гэта жыллё патомнага ганаровага грамадзяніна Канстанціна Харашунова. Ён меў дваранскае паходжанне і займаўся лекарскай справай. Да прыдбання сядзібы ў 1898 годзе ён жыў у Ветцы.

Будынак гэты даволі стары — ён быў узведзены ў 1877 годзе. Тры невялікія арачныя акны мелі складаныя пераплёты з гатычнымі матывамі, дах з боку вуліцы перакрываў вялікі паўкруглы атык — такія архітэктурныя элементы вельмі любілі выкарыстоўваць дойліды ў Гомелі да прыходу эпохі цаглянай эклектыкі.

План сядзібы доктара ўяўляў сабою вузкі (на тры вакны), але даўгі дом (прыкладна 7х28 метраў), які ўключаў дзве жылыя паловы і прыбудаваны амбар.