Get Mystery Box with random crypto!

Наступнае домаўладанне — сядзіба надворнага саветніка, доктара | Пошукі старога Гомеля

Наступнае домаўладанне — сядзіба надворнага саветніка, доктара медыцыны Рамана Фёдаравіча Чарненкі. Пабудаваў дом доктар недзе напрыканцы 19 стагоддзя ці ў самым пачатку 20.

Просты эклектычны фасад быў аздоблены традыцыйным драўляным ганкам, а ўезд у двор перакрывала вялікая брама, вырашаная ў традыцыйным для нашага горада дызайне.

Гэты дом меў ажно сем пакояў, у сад выходзіла тэраса. Пад домам быў падвал, а ў садзе ляднік (пограб для захоўвання лёду і прадуктаў).

Знік гэты дом, як і ўсе суседнія на гэта вуліцы, па загаду камуністычнага кіраўніцтва напрыканцы 1970- гадоў.