Get Mystery Box with random crypto!

Наступны дом — сядзіба гомельскага мешчаніна Меера Мар'ямава. | Пошукі старога Гомеля

Наступны дом — сядзіба гомельскага мешчаніна Меера Мар'ямава. Гэта каменны дом у "паўтары паверхі" пабудаваны ў 1882 годзе. У той час у Гомелі прыйшла мода на цагляную архітэктуру — дамы не тынкаваліся, а іх дэкор (пілястры, паяскі, карнізы ды аздабленне вокнаў) цалкам ствараўся з цаглінак. Праз дзесяцігоддзе гэты стыль максімальна расквітнее, а яго найлепшымі прыкладамі стане шэраг трохпавярховых прыбытковых дамоў на вуліцы Румянцаўскай.

Будыніна мела квадратны план, лесвіца была запраектавана ў драўлянай галерыі звонку. А ў самім доме было тры кватэры, якія гаспадар планаваў здаваць у доўгатэрміновую арэнду.

Пазней, ужо напачатку 20 стагоддзя, гаспадаром дома стаў Мендзель Шэвелеў — гаспадар суседняй сядзібы з брамай.

Будынак прастаяў амаль 100 год -- на мяжы 1970 і 1980 гадоў быў знесены дзеля паляпшэння агляду будынка абкаму.