Get Mystery Box with random crypto!

Новы #digital FAQ: Чым можа дапамагчы вашым праектам хакатон “ | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Новы #digital FAQ: Чым можа дапамагчы вашым праектам хакатон “Культурны код” ад Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius. 

На “Культурны код” гараць дэдланы рэгістрацыі
сёння, 2 верасня, - на афлайн-удзел у Вільні;
8 верасня - на ўдзел анлайн з любой кропкі свету. 

Якая механіка хакатону? (для тых, хто яшчэ не прымаў ўдзел): 
• З вечара пятніцы 9 верасня па вечар нядзелі 11-га ўтвораныя каманды (2+ чалавекі) шчыльна працуюць над заяўленымі ідэямі, што займае асноўны час хакатону. 
• Цягам 48 гадзін тэхнічна-мадэрацыйная каманда Imaguru будзе суправаджаць і адсочваць ваш прагрэс праз рэгулярныя чэк-пойнты; 
• Ментарскі склад (ад IT, бізнесу і культуры) далучыцца на чэк-пойнтах і вашых індывідуальных ментарскіх сесіях; 
• На фінальным пітчынгу вечарам нядзелі вы прадстаўляеце MVP/дэма сваіх праектаў перад складам журы. 

Што далей? 
• Каманды-пераможцы змогуць прадоўжыць працу з ментарамі (у дапоўненым складзе паводле сутнасці праектаў) ў акселерацыйнай праграме цягам восені 2022.

Як прыняць удзел?
Спяшайцеся зарэгістравацца (формы простыя): 
• як удзельнік(-ца) з ідэяй ці не, з камандай ці сола; 
• як ментар; партнёр ці валанцёр хакатону. 
Вы атрымаеце email з пацверджаннем і лінкам на рэгістрацыю на платформе, дзе раскажаце больш пра сябе і сваю ідэю (калі ўжо маеце). 
У далучанай Slack прасторы вы да апошняй хвіліны стартавага пітчынгу ў пятніцу 9 верасня зможаце сфармаваць свае каманды. 

Чым “Культурны код” адрозніваецца ад класічных хакатонаў? (для тых, хто ўжо мае досвед удзелу ў іх): 
• Ён дасць прастору некамерцыйным праектам, якія не разлічаныя стаць стартапамі, але разгляд ідэй як бізнес-праектаў для іх устойлівасці будзе вітацца; 
• Арганізатары і падчас хакатону, і пасля яго скаардынуюць нэтворкінг для далейшай працы ўтвораных каманд з ментарамі і іншымі рэлевантнымі экспертамі.  

Калі я не маю каманды, якія шанцы? Вялікія. Адкідвайце няўпэўненасць, апатыю ці сціплаць і расказвайце, які сервіс/ прадукт/праект хацелі б стварыць. 

Калі я не маю ідэі, ці магу я прыняць удзел? Усім праектам неабходныя праграмісты, дызайнеры, стратэгі, маркетолагі і спецыялісты па камунікацыях. І безумоўна, калегі ацэняць ваш досвед і актыўную цікаўнасць да культурніцкай сферы дзейнасці, у якую ўкладаецца праект. Вы можаце прыняць удзел нават у некалькіх блізкіх вам праектах.

Сайт хакатона