Get Mystery Box with random crypto!

LINZ FM[Ai]R 23 - арт-#рэзідэнцыя + фестываль ў Лінцы, #Аўстр | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

LINZ FM[Ai]R 23 - арт-#рэзідэнцыя + фестываль ў Лінцы, #Аўстрыя

FMR – мастацтва ў лічбавых кантэкстах і грамадскіх прасторах - гэта фестываль мастацкіх працэсаў і пазіцый, адлюстроўвае эфемерную прыроду нашай лічбавай сучаснасці. Пастаянна прагрэсуючая алічбоўка паўсядзённага жыцця прадугледжвае інтэнсіўнае перакрыцце і напластаванне знаёмых фізічных, але таксама тонка пераплеценых лічбавых прастор.

Каб на працягу месяца стварыць тэматычную працу / развіваць існуючы праект і прадставіць іх, запрашаюцца: #творцы/#мастакі і калектывы ў розных кірунках сучаснага #мастацтва.

Калі:
⁃ рэзідэнцыя: люты - сакавік 2023,
⁃ фестываль: 6-11 чэрвеня 2023.

Забяспечваюцца:
⁃ #грант 800 EUR;
⁃ вытворчы бюджэт да 1000 EUR;
⁃ да 450 EUR за праезд;
⁃ студыя і пражыванне ў адной з кватэр Atelierhaus Salzamt;
⁃ доступ да майстэрняў ва ўніверсітэце мастацтваў;
⁃ прафесійная прэзентацыя вас: #выстава і размова з мастаком (па жаданні) падчас фэсту;
⁃ куратарская падтрымка.

Ддл: 30 верасня.
Падрабязней.