Get Mystery Box with random crypto!

ТАМ-ТАМ! - творчы #летнік для дарослых у культцэнтры SOKOŁOWSK | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

ТАМ-ТАМ! - творчы #летнік для дарослых у культцэнтры SOKOŁOWSKO, #Польшча, 19-25 верасня

[
Прапанова платная, але настолькі чароўная, што не можам яе не апублікаваць.]

Гэты летнік - гэта прастора інтэнсіўнага адпачынку, натуральнай і шчырай творчасці без страху быць сабой.

«Вельмі хочацца вярнуцца ў дзяцінства, у прастору без клішэ і сарамлівасці, рабіць дзіўныя на першы погляд рэчы, адчыняць у сабе новае ці даўно забытае старое.

Мы, важатыя, выступаем у ролі праваднікоў для ўдзельнікаў летніку і нясем галоўную думку: кожны чалавек з'яўляецца Творцам нягледзячы на яго прафесію, адукацыю і жыццёвы досьвед.»

У праграме:
⁃ заняткі жывапісам,
⁃ здымкі кіно і стварэнне мультфільмаў,
⁃ акторскія трэнінгі і гульні,
⁃ шмат рэфлексій.

«ТАМ-ТАМ» прапануе:
- 4/7 дзён творчага адпачынку
- кожнадзённыя заняткі і арт-праекты
- камфортную атмасферу для творчасці і сатворчасці;
- пражыванне ў чароўнай сядзібе на мяжы Польшчы і Чэхіі;
- трохразовае харчаванне.

Усе падрабязнасці па спасылцы.