Get Mystery Box with random crypto!

Бліжэйшыя бясплатныя семінары ў каворкінгу FBC, #Варшава, #Пол | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Бліжэйшыя бясплатныя семінары ў каворкінгу FBC, #Варшава, #Польшча

«Афармленне працоўных адносін і асаблівасці вядзення прыватнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў Польшчы»

2 верасня, 18.15

Экспертка: бізнес-юрыстка Ганна Маціеўская, якая працуе на адну з найбуйнейшых юрыдычных фірм у Польшчы (WKB Wierciński Kwieciński Baehr sp.k.).

Многія беларусы пасля пачатку вайны ва Украіне вымушана рэлакаваліся ў Польшчу і спрабуюць зарабляць і будаваць сваё жыццё тут. Будуць разгледжаныя пытанні не толькі па легалізацыі, але і па вядзенні гаспадарчай дзейнасці, аплаце падаткаў і афармленні на працу ў Польшчы.
Зарэгістравацца.


«SMM для пачаткоўцаў» - лекцыя ад спецыяліста па камунікацыях FBC

7 верасня, 18:30

Лектар: Іван Марозька. Ужо 10 гадоў у медыя і НДА. Працаваў журналістам, кантэнт-мэнэджэрам, кіраваў SMM-аддзелам сайта «Моцныя Навіны».

Вы атрымаеце уступныя веды аб:
- тэкстах у інтэрнэце,
- графічных рэдактарах для працы з сацсеткамі,
- пікчах і мемах як інструменце прасоўвання кантэнту.
Зарэгістравацца.

Колькасць месц абмежаваная!

Адрас: Каворкінг FBC, Mokotowska 24/64
Калі вы хочаце правесці сваё мерапрыемства ў нашым Каворкінгу, які мы даем бясплатна, то запаўняйце заяўку
па спасылцы.