Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, ці ўпэўненыя вы ў сваіх ведах па лічбавай бяспецы? Кал | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сябры, ці ўпэўненыя вы ў сваіх ведах па лічбавай бяспецы?

Калі маеце сумневы, вельмі раім падпісацца на Telegram-канал КіберБабёр, дзе каманда экспертаў публікуе простыя і зразумелыя адказы на пытанні па лічбавай бяспецы, а таксама рэкамендацыі, як абараніць свае акаўнты і прылады.

Таксама КіберБабёр праводзіць бясплатныя анлайн-кансультацыі ў боце @CyberBeaverBot па ўсіх вашых пытаннях, ад “Што рабіць, калі ў мяне скралі тэлефон і на ім засталіся мае акаўнты?” да “Як распрацаваць меры бяспекі пад свае спецыфічныя патрэбы?”.

А ніжэй спецыялісты КіберБабра прапануюць падборку іншых класных ініцыятываў нашага рэгіёну, інфарэсурсы якіх варта трымаць пад рукой і пачытваць у вольную хвілінку.


- Бяспека — энцыклапедыя лічбавай бяспекі для журналістаў і актывістаў.

- За BYnet —Тэлеграм-канал, якая адсочвае трэнды ў беларускай інфармацыйнай палітыцы, медыя, лічбавых правах і свабодах і інш.

- Legalhub — бясплатная юрыдычная дапамога ў тым ліку па пытаннях лічбавых правоў і свабод, абароны персанальных дадзеных. Ёсць таксама ў Instagram i Facebook.

- Украінская ГА «Лабораторія цифрової безпеки» (ёсць у Тelegram i Instagram) мае сваю бібліятэку карысных парад «Як?», дзе можна разабрацца, як абараніць вашыя OS ці самыя папулярныя мэсэнджары.

- Roskomsvoboda. Tech Talk з сайтам securno.org з інструкцыямі на, так скажам, розныя жыццёвыя выпадкі.

Далучайцеся, трымайце ў "Абраным" і... беражыце сябе і ўсіх, з якімі маеце агульны доступ да важнай інфармацыі.