Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль з ЗША на Тайвань ляціць самалёт з Нэнсі Пэлосі, Кітай п | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Пакуль з ЗША на Тайвань ляціць самалёт з Нэнсі Пэлосі, Кітай праводзіць вайсковыя вучэнні, а Тайвань узняў у паветра знішчальнікі, вернемся да тэмы трэцяй сусветнай.

Два месяцы таму мы пісалі, што “перспективы разрастания горячей фазы мирового конфликта зависят” у тым ліку ад “от Китая, который пока в основном занимает нейтральную позицию, но идеологически все же тяготеет к «оси Зла» во главе с Путиным. Будем надеяться, что он будет более заинтересован поделить шкуру российского медведя, чем ввязываться в конфликты с «азиатским НАТО»”.

Сярод пэўных аналітыкаў існуе меркаванне, што Кітаю будзе нявыгадна ўвязвацца ў канфлікт за Тайвань, бо яны ўмеюць лічыць грошы. Але ж мы памятаем, як Пуціну таксама не было выгадна захопліваць Крым, труціць Навальнага, падтрымліваць Лукашэнку і таму падобнае.

Пры гэтым часта сыходзяць з аргументу, што ў КНР ёсць які-ніякі падзел уладаў хаця б унутры КПК і таму, маўляў, партыйныя бонзы вайны не дапусцяць. Але яны забываюцца, што Сі Цзіньпінь ужо даўно ў пэўнай ступені падмяў пад сябе Кампартыю і нават абнуліўся, што дазваляе яму ў тым ліку і паплёўваць уніз з Вялікай кітайскай сцяны.

Сённяшняя КНР – гэта лічбавы канцлагер, дзе кожны твой крок трапляе на камеры відэаназірання. Беларусам гэта добра знаёма, дзякуючы пераняццю “перадавога досведу”. За апошнія 10-15 гадоў Пекін здолеў задушыць паўстанні ў Тыбеце, Уйгурскім рэгіёне ды Ганконгу. І гэта ўсё сышло з рук.

Пры гэтым эканоміка КНР ужо не тая, як была раней. Крызіс і рэцэсія, асабліва пасля жорсткага змагання з каронавірусам, усё больш магчымыя.

Пры гэтым “калектыўнаму” Захаду (у тым ліку Японіі, Паўднёвай Карэі і Аўстраліі), які актыўна ўвязаўся ў супрацьстаянне з Расеяй, будзе цяжка змагацца яшчэ і на ўсходнім фронце з Кітаем. Вайна ва Украіне і так істотна павялічыла кошты на энергарэсурсы ды прадукты харчавання, а пры канфлікце з КНР рост можа паскорыцца, што яшчэ больш скуе сілы заходніх саюзнікаў.

Усе гэтыя фактары разам з церабленнем імперскага даўгунца могуць падштурхоўваць Пекін правесці сваю “спецаперацыю” па вяртанні Тайваню ў родную гавань, пакуль усім астатнім не да яго. Дый эканамічны спад, калі што, можна будзе спісаць на каварны Захад, які падтрымлівае астраўных “сепаратыстаў” ды ўмешваецца ва “ўнутраныя” справы Паднябеснай.

Так што, верагоднасць чарговай вайны не з’яўляецца нулявой. І ўмоўна вагаецца ад 40% да 60%. Прычым зараз ужо бліжэй да верхняй планкі. Крэмль, як і Лукашэнка, вядома, вайне будуць толькі радыя.