Get Mystery Box with random crypto!

Каб Трэцяя сусветная яшчэ больш адпавядала свайму статусу, выр | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Каб Трэцяя сусветная яшчэ больш адпавядала свайму статусу, вырашана падпаліць і парахавы склеп Еўропы – Балканы? Прынамсі ў гэты трэнд кладзецца чарговае абвастрэнне паміж Сербіяй і Косавам.

Нагода, як падаецца фармальная, - перарэгістрацыя дакументаў косаўскіх сербаў. Але прарасейскі Бялград яшчэ з сакавіка ўсё імкнецца правесці сваю “спецаперацыю”. Тады, праўда, нагодай была просьба Прышціны ўвайсці ў НАТО. Але як жаданне паваяваць высокае, то нагода – заяўка ў НАТО ці перарэгістрацыя дакументаў – не так ужо і важная.

Дарэчы, на нашу думку, варыянтам вырашэння косаўска-сербскага крызісу магла б стаць перадача паўночных памежных рэгіёнаў Косава, населеных пераважна сербамі, у склад Сербіі пры ўмове прызнання Бялградам незалежнасці рэшты рэгіёну. Але хто ж нас паслухае.

Кажучы пра магчымую эскалацыю паміж Сербіяй і Косавам, не варта забывацца і на суседнюю Боснію і Герцагавіну, дзе яшчэ адзін саюзнік Крамля – кіраўнік аўтаномнай Рэспублікі Сербскай – Міларад Додзік таксама можа скарыстацца абвастрэннем, каб выйсці са складу БіГ.

Пакуль жа назіраем. Дадатковы крызіс і новая вайна Еўропе не патрэбныя, але імперскія комплексы жывуць сваім жыццём, часта далёкім ад рэчаіснасці.