Get Mystery Box with random crypto!

Прымус да прызнання Лукашэнку маленькімі крокамі, але ўпэўнен | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Прымус да прызнання

Лукашэнку маленькімі крокамі, але ўпэўнена прымушаюць прызнаць прарасейскія квазідзяржавы і анэксаваныя рэгіёны. Спачатку ў снежні 2021-га ў Крым паехалі ўсякія Дзерманты і Шпакоўскія – яны, вядома, ніхто і зваць іх ніяк, але першы крок быў зроблены: як-ніяк цэлая беларуская дэлегацыя. Затым у чэрвені 2022-га ўзровень прадстаўніцтва павысіўся: непрастытутка Гайдукевіч паехаў у “ДНР”, а Шэйман – у Абхазію.

І вось цяпер тая самая “ДНР” у асобе мммшчыка Пушыліна прыехала ў Беларусь і стала з Берасця пагражаць суседняму Луцку. Можна было б зрабіць выгляд, што Менск нібы і не пры чым, бо пад ручкі ў крэпасць яго правялі расейцы Турчак і Грызлоў. Але пасля “с заместителем Председателя Брестского облисполкома Дмитрием Городецким, председателем городского Совета депутатов Николаем Красовским и руководителем региональной организации «Белая Русь» Александром Бахановичем обсудили перспективы взаимодействия Брестской области и Донецкой Народной Республики”. І вось гэта ўжо фактычнае прызнанне. Бо ў рэжыму дзейнічае вертыкаль улады і без наўпроставага загаду зверху ніякі Гарадзецкі з ніякім Пушыліным бы не размаўляў.

Сам Лукашэнка наўрадці сустрэнецца з главаром “ДНР”, бо ўсё-такі хоча быць любімай жонкай. Але гэта толькі пакуль. Бо поле для манёўру ў яго моцна звужаецца. За восем месяцаў у пытанні прызнання лімітрофаў пройдзены шлях ад Дзерманта да віцэ-губернатара. Далей хто? Галоўчанка? Качанава?

А што будзе, калі Масква ўсё-такі зможа выкруціць арэшкі і прызнанне ЛДНР па прыкладзе Сірыі Асадаў і КНДР Кімаў адбудзецца? Што далей будзе здаваць рэжым у Менску, каб працягваць атрымліваць падачкі ад Крамля?

Кажуць, што ад Херсону ў руках расейскіх войскаў бліжэйшым часам можа застацца толькі першая частка слова. А ў такой сітуацыі “другой арміі свету” можа спатрэбіцца і вайсковая дапамога свайго адзінага саюзніка, бо толькі гэта, відаць, зможа на некаторы час прытрымаць контрнаступ украінскіх сілаў.