Get Mystery Box with random crypto!

У сітуацыі з патрыярхам Кірылам усё ідзе роўна так, як мы і пр | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

У сітуацыі з патрыярхам Кірылам усё ідзе роўна так, як мы і прадказвалі.

Так, траянскі конь Расеі ў Еўразвязе Вугоршчына дамаглася таго, каб яго не ўнеслі ў шосты санкцыйны спіс ЕЗ. Не патрапіў расейскі вайсковы патрыярх і ў сёмы пералік.

Але гэта не перашкодзіла Вільні забараніць Кірылу ўезд у Літву на 5 гадоў. Зроблена гэта было яшчэ 23 чэрвеня, хоць і стала вядома толькі сёння.

Відаць, паспрыяла такому рашэнню літоўскіх уладаў і тое, што свае санкцыі ўвёў Лондан, які дзейнічае больш рашуча, пакуль Брусель скаваны сваім liberum veto.

Не здзівімся, калі раптам выявіцца, што патрыярх Кірыл патрапіў таксама ў санкцыйныя спісы Польшчы ці Латвіі. Пакуль жа санкцыйная ўдаўка працягвае сціскацца вакол яго, бо гуляцца ў рэлігійныя войны ў ХХІ стагоддзі больш не камільфо.