Get Mystery Box with random crypto!

Субсідыярнасць. Ключавы прынцып сацыяльнага вучэння Каталіцкаг | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Субсідыярнасць. Ключавы прынцып сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла і хрысціянскай дэмакратыі. Звязаны ў тым ліку з ідэяй дэцэнтралізацыі.

Паводле гэтага прынцыпу, сацыяльныя праблемы павінны вырашацца на самым нізкім, малым або аддаленым ад цэнтру ўзроўні, на якім іх вырашэнне магчымае і эфектыўнае: цэнтральная ўлада павінна гуляць «субсідыярную» (дапаможную), а не «субардынатыўную» (падпарадкавальную) ролю, вырашаючы толькі тыя задачы, якія не могуць быць эфектыўна выкананы на мясцовым/лакальным узроўні.

«Вышэйшая ўлада дзяржавы павінна дазволіць падпарадкаваным групам вырашаць пытанні і клопаты меншай важнасці, якія ў адваротным выпадку моцна растрацілі б яе намаганні. Тым самым дзяржава будзе больш свабоднай, магутнай і дзейснай рабіць усё тое, што належыць ёй адной, бо толькі яна адна можа гэта рабіць: накіроўваць, назіраць, падахвочваць, стрымліваць, як таго патрабуе выпадак і неабходнасць. Таму тыя, хто ва ўладзе, павінны быць упэўненыя, што чым больш дасканала выконваецца градуяваны парадак паміж рознымі асацыяцыямі, з выкананнем прынцыпу «дапаможнай функцыі», тым мацней будзе грамадскі аўтарытэт і эфектыўнасць, тым больш шчаслівым і дабрабытным будзе стан грамадства», – пісаў папа Пій ХІ у энцыкліцы «Quadragesimo Anno» ў 1931 годзе.

Менавіта такім чынам нам бачыцца як найлепшы лад новай Беларусі, гэтак і вырашэнне сварак паміж рознымі плынямі ў дэмакратычным руху, якія не знайшлі важнейшых справаў, апроч як зараз пазмагацца за пасаду цара гара.