Get Mystery Box with random crypto!

Збіраючы матэрыялы для пераліку падзеяў беларускага вызвольнаг | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Збіраючы матэрыялы для пераліку падзеяў беларускага вызвольнага руху з-пад расейскай акупацыі, напаткалі даволі цікавыя падзеі з гісторыі Смаленшчыны, пра якія раней не ведалі.

Тое, што на занятай у 1654 годзе Смаленшчыне працягвала жыць смаленская шляхта, якая больш як стагоддзе мела нават пэўную аўтаномію, - факт шырока вядомы. Як і тое, што яна “воўкам” глядзела на лес Рэч Паспалітую ды мела шчыльныя кантакты з украінскай Гетманшчынай. За гэта іх амаль адначасова расфармавалі, а смаленчукоў актыўна перасялялі за Урал.

Але вось пра цэлыя змовы, якія там панавалі, мы нават не ведалі. Гэтак, у 1733 годзе былі арыштаваныя смаленскі губернатар князь Аляксандр Чаркаскі, генерал Пацёмкін, шляхціч Корсак ды іншыя, якіх вінавацілі ў тым, што яны меркавалі “втихомолку свергнуть с себя иго Русского подданства”. Яны нібы падтрымлівалі прэтэндэнта на сталец Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага і нават “обещалась ему помощь в количестве 2500 человек”. Расея тады падтрымлівала, у тым ліку войскам, ягонага суперніка і будучага манарха Аўгуста ІІІ Саксонскага. Каб задушыць змову, у Смаленск было пасланае цэлае войска. У выніку князя Чаркаскага прысудзілі да смяротнага пакарання і саслалі ў Сібір.

Чарговая буйная змова з’явілася на Смаленшчыне ў 1796-1798 гадах. Кіраваў ёю мясцовы шляхціч, адстаўны палкоўнік Аляксандр Кахоўскі (іншы Кахоўскі ў 1825-м стане адным з лідараў паўстання дзекабрыстаў). Аддзяленні змоўшчыкаў існавалі ў Смаленску, Дарагабужы і іншых павятовых цэнтрах. Сярод змоўшчыкаў зноў жа быў прадстаўнік роду Пацёмкіных.

Як пішуць, “в тайное общество оказалось вовлечено почти всё руководство губернии: вице-губернатор, прокурор и губернский предводитель дворянства, не считая лиц пониже чинами. К началу 1798 года в целом регионе Российской империи существовала абсурдная ситуация: власть контролировалась откровенными врагами и потенциальными террористами. А недавно назначенный новый смоленский губернатор Лев Тредьяковский в отчаянии писал в столицу, что не может ничего сделать, так как все его подчинённые тесно связаны между собой, и реальная власть находится в их руках”.

У змоўшчыкаў не было сепаратысцкай мэты, тым больш, што і Рэч Паспалітая ўжо перастала існаваць. Яны перадусім гуртавалі сілы супраць імператара Паўла І ды спадзяваліся на лібералізацыю рэжыму. Але, відаць, такое вальнадумства так пашырылася ў Смаленскай губерні менавіта з прычыны яшчэ нядаўняга мінулага смаленскай шляхты.